Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 лістапада 2024, 12:40

"За рамкамі афіцыёзу". Лукашэнка звярнуўся з незвычайнай асабістай прапановай і сяброўскай парадай да Пакістана

26 лістапада, Ісламабад /Кар. БЕЛТА/. У цяперашні складаны час выжывуць толькі тыя краіны, якія будуць адзіныя. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам па выніках перагавораў з прэм'ер-міністрам Пакістана Шахбазам Шарыфам у Ісламабадзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за рамкамі афіцыйных заяў хацеў бы звярнуцца да пакістанскага боку з адной асабістай прапановай.

"Мы сябры. Нашы адносіны выбудоўваюцца ўжо тры дзясяткі гадоў. Мы некалі дамовіліся - больш за 10 гадоў таму - інтэнсіфікаваць нашы адносіны, і за гэты час нямала зрабілі. Тое, што адбываецца ў Пакістане, заўсёды нас хвалюе. Мы перажывалі, калі здарылася страшная паводка. Мы вельмі перажывалі, калі тут адбываецца тое, што не павінна адбывацца ў вашым грамадстве. Таксама перажываем за ўсё тое, што адбываецца сёння. У свеце сёння адбываюцца страшныя перамены, якіх не было апошнія некалькі стагоддзяў, свет вельмі турбулентны. І ў гэты складаны час выжывуць толькія тыя краіны, якія будуць адзіныя", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Ідзе перадзел свету: моцныя, багатыя краіны схапіліся ў гэтай схватцы. Ідзе жорсткая барацьба за лідарства сёння, заўтра і ў будучым. Ваша краіна як гіганцкая краіна, зразумела, уцягнута ў гэты водаварот. Вы ведаеце, чаго хоча Пакістан. Але тое, чаго вы хочаце, не адпавядае жаданню гэтых буйных краін, якія вядуць барацьбу за лідарства. Вы ведаеце, што тут у рэгіёне Злучаныя Штаты Амерыкі, Англія, ваш сусед Індыя, Аўстралія хочуць стварыць нейкае "ціхаакіянскае НАТА". Зразумела, Пакістану, які хоча мірна развівацца, гэта, магчыма, не цікава. Таму вас будуць хістаць, у вас пастаянна будуць нагнятаць абстаноўку. І вось галоўнае - беражыце сваю краіну. Захавайце - у вас будзе месца для жыцця. Не захаваеце - будзе бяда. Сяброўская вам парада", - адзначыў беларускі лідар.

/Будзе дапоўнена/.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі