Фота з архіва
12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 12 чэрвеня на нарадзе з кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта анансаваў нарады з кіраўніцтвам Нацыянальнага банка і Нацыянальнай акадэміі навук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У бліжэйшы час такую ж нараду на ўзроўні Прэзідэнта мы правядзём з супрацоўнікамі, кіраўніцтвам Нацыянальнага банка. Затым нам трэба будзе арганізаваць і правесці з'езд вучоных. За навуку трэба брацца сур'ёзна. Гэта сфера ў Адміністрацыі Прэзідэнта практычна выключана, і я яе не бачу ў рабоце па арганізацыі працэсу навуковай дзейнасці, асабліва атрымання рэзультатаў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што неабходнасць правядзення нарады ў НАН абумоўлена ў тым ліку нядаўнімі кадравымі змяненнямі. Як вядома, старшынёй Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 22 мая быў назначаны Уладзімір Каранік, які да гэтага працаваў намеснікам прэм'ер-міністра. Прэзідэнт даў зразумець, што гэта не адзінае кадравае змяненне і будуць іншыя. "У сувязі са змяненнямі, якія адбыліся і адбудуцца ў кіраўніцтве Акадэміі навук (неабходна правесці тэматычную нараду. - Заўвага БЕЛТА). Адбудуцца - гэта таксама тэма, якая датычыцца не толькі мяне, але і вас перш за ўсё", - сказаў ён.-0-