Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 красавіка 2022, 13:28

"За намі не заржавее". Лукашэнка аб магчымасці хуткага прыезду беларускіх будаўнікоў на касмадром Усходні

12 красавіка, Амурская вобласць /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова ў кароткія тэрміны накіраваць сваіх будаўнікоў і спецыялістаў для развіцця касмадрома Усходні. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, размаўляючы з касманаўтамі і работнікамі касмадрома, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адзін з работнікаў пацікавіўся, калі трэба чакаць будаўнікоў з Беларусі на касмадроме. "За намі не заржавее!" - запэўніў Аляксандр Лукашэнка.

Фота прэс-службы Прэзідэнта РФ

Фота прэс-службы Прэзідэнта РФ

Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што яго расійскі калега гаварыў аб рабоце ва ўмовах санкцый і выказваў упэўненасць у паспяховым пераадоленні іх негатыўнага ўздзеяння. Аднак пры наведванні касмадрома склалася адчуванне, што санкцый няма, падкрэсліў беларускі лідар: "Усё сваё. Усё вы робіце сваімі рукамі. Чаго мы перажываем тут з-за гэтых санкцый. Што мы, дома не пабудуем? Пабудуем. Усё зробім. Час трэба крыху. Для гэтага Прэзідэнт і запрасіў мяне, каб я паглядзеў на свае вочы".

"На аб'ём, на маштабы", - прадоўжыў Уладзімір Пуцін.

Фота прэс-службы Прэзідэнта РФ

Ён таксама падкрэсліў, што ў беларускіх будаўнікоў вельмі добрая рэпутацыя, але гэта не адзіная сфера супрацоўніцтва па касмічнай тэматыцы. Уладзімір Пуцін звярнуў увагу, што ў Беларусі яшчэ з савецкіх часоў засталіся добрыя прадпрыемствы, вопыт і напрацоўкі якіх цяпер запатрабаваны ў сумесных з Расіяй праектах па развіцці касмічных тэхналогій. "З савецкіх часоў засталося, Аляксандр Рыгоравіч не даў заваліцца на бок, падтрымліваў. Мы будзем выкарыстоўваць напрацоўкі. Гэта зусім канкрэтныя рэчы", - сказаў Прэзідэнт Расіі.

Уладзімір Пуцін упэўнены, што як СССР дабіўся грандыёзных поспехаў ва ўмовах тэхналагічнай ізаляцыі, так і цяпер санкцыйны націск не з'яўляецца перашкодай для якаснага развіцця тых ці іншых напрамкаў. "Мы будзем працаваць з тымі нашымі партнёрамі, якія хочуць узаемадзейнічаць. Будзем паднімаць свае ўласныя кампетэнцыі", - сказаў расійскі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі