Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 жніўня 2021, 10:16

З удзелам Лукашэнкі ў полі пад Мінскам адзначаць 25-годдзе рэвалюцыі ў камбайнабудаванні

25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння наведвае з рабочай паездкай Лагойскі раён Мінскай вобласці, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўніку дзяржавы даложаць аб стане і перспектывах развіцця збожжаўброчнага камбайнабудавання, стратэгіі развіцця ААТ "Гомсельмаш". Плануецца, што Аляксандр Лукашэнка азнаёміцца з выстаўкай узораў збожжаўборачных камбайнаў, іншай сельгастэхнікі і імпартазамяшчальнай прадукцыі (камплектуючых вырабаў да збожжаўборачных камбайнаў вытворчасці прадпрыемстваў Беларусі).

Акрамя таго, прадэманструюць пасяўныя агрэгаты ААТ "Лідаграпраммаш", які ўваходзіць у холдынг "Гомсельмаш", і холдынга "Амкадор".

Падставай для мерапрыемства з удзелам кіраўніка дзяржавы паслужыла яго размова 13 жніўня ў Рагачоўскім раёне з генеральным канструктарам навукова-тэхнічнага цэнтра камбайнабудавання ААТ "Гомсельмаш" Сяргеем Федаровічам. Ён нагадаў, што 24 жніўня гэтага года спаўняецца 25 гадоў, як было прынята прынцыповае рашэнне аб развіцці ў Беларусі айчыннага збожжаўборачнага камбайнабудавання.

"Ён адлічвае, калі мы пачалі рэвалюцыю ў камбайнабудаванні. 25 гадоў таму 24 жніўня мы з ім на полі вырашалі, быць камбайну беларускаму або не быць. І мы, я памятаю, прыстасоўвалі энергасродак "Палессе" (кормаўборачны) - вешалі гэтую жняярку, выводзілі трубы, каб збожжа сабраць. Мы выратавалі, нам жа ўбіраць няма чым было", - успомніў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт прапанаваў падумаць над тым, каб сустрэцца недзе ў полі і "аслупаваць" гэту дату.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў свой час многія выказваліся супраць такога рашэння - развіваць вытворчасць айчынных камбайнаў, - прапануючы купляць неабходную тэхніку за мяжой. Цяпер жа ў Беларусі ёсць цэлая лінейка такой тэхнікі сусветнага ўзроўню.

Раней у гэтым месяцы ў Рагачоўскім раёне Прэзідэнту прадэманстравалі ў рабоце новы самаходны збожжаўборачны камбайн GH810 (КЗС-3321). А на гэты раз Прэзідэнту пакажуць машыну з сістэмай аўтаматычнага ваджэння, дзе прыменена тэхналогія інтэлектуальнага зроку - камеры і сучасная аўтаматыка даюць камбайнеру магчымасць практычна не адцягваць увагу на кіраванне і сачыць толькі за якасцю ўборкі.

Як расказаў журналістам Сяргей Федаровіч, за параўнальна невялікі тэрмін - 25 гадоў айчыннага збожжаўборачнага машынабудавання - удалося шмат чаго дасягнуць. На сённяшні дзень выпускаецца 11 мадэлей тэхнікі ў 75 мадыфікацыях. Яшчэ 7 новых мадэлей у бліжэйшы час будзе запушчана ў вытворчасць. "Пройдзены каласальны шлях, - падкрэсліў ён. - Вядома, рашэнне аб стварэнні айчыннага збожжаўборачнага камбайнабудавання было гістарычным".

Што датычыцца перспектыў, то ў бліжэйшы час у шэрагу класаў машын з'явяцца яшчэ больш сучасныя і дасканалыя мадэлі. "У асноўным мы працуем на экспарт. Туды будзем рабіць мадэлі. Плюс распрацоўваем мадэлі найбольш прадукцыйных машын", - расказаў Сяргей Федаровіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі