Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 жніўня 2021, 18:35

 З рэзервовага фонду Прэзідэнта выдзеляць сродкі на адпачынак у Беларусі дзяцей з Сірыі і Узбекістана

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб выдзяленні сродкаў з рэзервовага фонду Прэзідэнта Беларусі на фінансаванне расходаў па арганізацыі адпачынку і аздараўлення 81 дзіцяці з Сірыі і 23 дзяцей з Узбекістана ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У праграму знаходжання дзяцей уключаны санаторна-аздараўленчыя паслугі на базе лагера і экскурсійна-культурныя мерапрыемствы ў Мінску і рэгіёнах.

Запрашэнне дзяцей з Сірыі і Узбекістана будзе садзейнічаць далейшаму развіццю двухбаковага супрацоўніцтва ў гуманітарна-адукацыйнай сферы з гэтымі краінамі, папулярызацыі гісторыі і культуры Беларусі, а таксама ўмацаванню пазітыўнага іміджу нашай краіны за мяжой.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі