ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 3 кастрычніка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 красавіка 2023, 17:57

З рэзервовага фонду Прэзідэнта выдзеляць Br1,5 млн на падтрымку адоранай моладзі

Фота з архіва
Фота з архіва

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 красавіка падпісаў распараджэнне аб заахвочванні адоранай моладзі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

З рэзервовага фонду кіраўніка дзяржавы будзе выдзелена больш за Br1,5 млн спецыяльнаму фонду Прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адоранай моладзі. Сродкі накіруюць на заахвочванне вучняў і студэнтаў, асоб, якія іх падрыхтавалі, а таксама на аказанне матэрыяльнай падтрымкі інтэлектуальным і творчым аб'яднанням навучэнцаў.

Акрамя таго, распараджэннем зацверджана рашэнне савета фонду аб назначэнні 152 стыпендый Прэзідэнта Беларусі студэнтам і курсантам устаноў вышэйшай адукацыі за асаблівыя поспехі ў вучобе, навукова-даследчай і творчай дзейнасці.

Прыняцце распараджэння накіравана на выяўленне і падтрымку найбольш матываваных і адораных студэнтаў, стварэнне спрыяльных умоў для далейшага развіцця іх здольнасцей і паспяховай вучобы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі