Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 студзеня 2021, 19:10

З рэзервовага фонду Прэзідэнта выдзеляць Br1,4 млн на фінансаванне духоўных навучальных устаноў

6 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб выдзяленні ў 2021 годзе больш як Br1,4 млн апарату Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей на фінансаванне духоўных навучальных устаноў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Грошы будуць выдзелены з рэзервовага фонду Прэзідэнта для аплаты працы выкладчыкаў і работнікаў, якія забяспечваюць адукацыйны працэс, выплаты стыпендый студэнтам і навучэнцам.

Мінскай духоўнай акадэміі выдзеляць Br241,7 тыс., Мінскай духоўнай семінарыі - Br426,7 тыс., Віцебскай духоўнай семінарыі - Br346,4 тыс., Мінскаму духоўнаму вучылішчу Мінскай епархіі - Br276,7 тыс., Віцебскаму жаночаму духоўнаму вучылішчу - Br143,6 тыс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі