Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 жніўня 2020, 11:27

"З-пад кантролю нічога не выйдзе" - Лукашэнка пра бяспеку грамадзян у час прэзідэнцкіх выбараў

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абстаноўка ў дзяржаве ў перыяд правядзення прэзідэнцкіх выбараў з-пад кантролю не выйдзе. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, адказваючы на пытанні пасля галасавання на выбарах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З-пад кантролю нічога не выйдзе. Гэта я вам гарантую. Гэта галоўная задача дзеючай улады, не толькі Прэзідэнта. Таму ў гэтым вы можаце ніколькі не сумнявацца, што б тут ні планавалі асобныя людзі і іншае", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, раніцай ён заслухаў даклад Дзяржаўнага пагранічнага камітэта: за апошні час ва ўездзе ў Беларусь адмоўлена 170 грамадзянам. "Або фальшывыя візы паказвалі, або наогул не маглі растлумачыць, чаго едуць. Таму на граніцы кантроль вельмі сур'ёзны. Мы таксама ўзмацнілі назіранне ў сувязі з апошнімі падзеямі за беларуска-расійскім участкам граніцы. Дарэчы, і там былі людзі, якіх мы выдварылі з краіны", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі