Сцяг Субота, 13 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 чэрвеня 2024, 12:58

З фонду Прэзідэнта Беларусі выдзеляць Br1,25 млн на праекты ў галіне культуры і мастацтва

Фота з архіва
Фота з архіва
7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы культуры і мастацтва будзе выдзелена Br1,25 млн на рэалізацыю шэрага культурна значных праектаў. Адпаведнае распараджэнне "Аб падтрымцы культуры i мастацтва" кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

За кошт сродкаў фонду будзе аказана падтрымка Вялікаму тэатру Беларусі для рэалізацыі новай пастаноўкі "Патэтычны дзённік памяці", аснову якой складуць нацыянальныя спектаклі оперы і балета XX стагоддзя, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне.

Спаса-Ефрасіннеўскі стаўрапігіяльны жаночы манастыр у Полацку ажыццявіць асобныя віды рэканструкцыйных работ.

Рэалізацыя гэтых праектаў унясе значны ўклад у захаванне гістарычнай памяці аб гераічным подзвігу савецкага народа-вызваліцеля праз высокае акадэмічнае мастацтва, дасць магчымасць на высокім узроўні рэалізаваць мерапрыемствы, прысвечаныя 900-гадоваму юбілею Спаса-Ефрасіннеўскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі