Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 чэрвеня 2022, 17:20

З беларускай бульбай і стравамі з печы. Лукашэнка ў родным доме ў Александрыі паабедаў разам з чыноўнікамі і вучонымі

20 чэрвеня, Шклоўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Раніцай 20 чэрвеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў рамках рабочай паездкі азнаёміўся з вырошчваннем азімага ячменю і рапсу на вядомых эксперыментальных прэзідэнцкіх палях на яго малой радзіме каля аграгарадка Александрыя Шклоўскага раёна. Размова з чыноўнікамі і вучонымі прадоўжылася ў час рабочага абеду, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы запрасіў гасцей у свой родны дом у Александрыі. На стале - выключна мясцовыя прадукты, вырабленыя ў ААТ "Александрыйскае", стравы, прыгатаваныя па традыцыйных рэцэптах у вясковай печы.

Улічваючы гарачае надвор'е, рабочы абед арганізавалі на вуліцы ў альтанцы.

Як паведамлялася БЕЛТА, кіраўнік дзяржавы пасля прыбыцця на поле, дзе ў якасці эксперыменту пасеяны розныя сарты азімага ячменю, падкрэсліў, што сёння гістарычны і пераломны момант у сельскай гаспадарцы. Прэзідэнт адзначыў, што вырас у гэтых мясцінах на стыку Магілёўскай і Віцебскай абласцей і тут жа апрабуе розныя новыя падыходы ў сельскай гаспадарцы. "Вось і стала поле Прэзідэнта. Сёння гістарычны момант. Калі нехта думае, што мы тут сустрэліся для таго, каб чарговы раз пагаварыць і паказацца, спецыялісты зразумеюць, што гэта не так", - сказаў ён.

Прэзідэнт нагадаў, што ў сувязі з гэтым у мінулым годзе рызыкнуў вельмі жорстка паставіць пытанне па вырошчванні азімага ячменю. Яго ўбіраюць раней за іншыя збожжавыя культуры. Гэта дае магчымасць аператыўна і ў больш раннія тэрміны атрымаць кармы для жывёлагадоўлі, больш раўнамерна задзейнічаць і абкатаць тэхніку перад масавай уборкай.

"Для таго, каб нам не перажываць, як заўсёды, па збожжавых каласавых, думаю, што нам трэба вярнуцца да больш сур'ёзнага вырошчвання азімага ячменю. Мяне хвалявала ў мінулым годзе, калі я прымаў жорсткае рашэнне, адно: ці зможам мы атрымаць не проста ўраджайнасць. Нам патрэбна якаснае добрае збожжа. Калі 10 млн т атрымаем - шчасце. На гэтых пасяўных плошчах, не скарачаючы аб'ёмы рапсу і іншых. Гэта значыць, за кошт інтэнсіўнага вядзення гаспадаркі", - сказаў Прэзідэнт.

"Гэты год паказаў, што азімы ячмень - гэта цуд. Я такіх палёў азімага ячменю ніколі не бачыў, па-першае. А, па-другое, я мала бачыў наогул вось такіх палёў збожжавых каласавых. Я тут ужо трэці раз: калі пасеялі, глядзеў, калі была рунь, і вось цяпер, у момант наліву зерня. Я адназначна ўпэўнены, што азімаму ячменю быць", - падкрэсліў беларускі лідар.

Яшчэ адна тэма рабочай паездкі - вырошчванне рапсу. Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў вялікае значэнне гэтай культуры для сельскай гаспадаркі, і гэта грошы для вяскоўцаў.

"Гэта павінна пераламаць сельскую гаспадарку. Таму быць азімаму ачменю і быць рапсу", - сказаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі