Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 верасня 2020, 09:11

Вызвалены ад пасады пасол Беларусі ў Латвіі, Латушка і Ляшчэня пазбаўлены дыпламатычнага рангу

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Павел Латушка і Ігар Ляшчэня пазбаўлены дыпламатычнага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла ў сувязі з ажыццяўленнем учынкаў, якія знеслаўляюць дзяржаўную (дыпламатычную) службу. Адпаведныя ўказы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 16 верасня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Яшчэ адным указам Аляксандр Лукашэнка вызваліў Васіля Марковіча ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы і пазбавіў яго дыпламатычнага рангу за неналежнае выкананне службовых абавязкаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі