Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 сакавіка 2019, 09:11

Вызвалены ад пасад віцэ-прэм'ер, губернатар і міністр - Лукашэнка падпісаў кадравыя ўказы

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 сакавіка падпісаў указы, якія прадугледжваюць прыняцце шэрага кадравых рашэнняў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Міхаіл Русы вызвалены ад пасады намесніка прэм'ер-міністра Беларусі.

Уладзімір Даманеўскі вызвалены ад пасады старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.

Леанід Заяц вызвалены ад пасады міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.

На памочніка Прэзідэнта - інспектара па Магілёўскай вобласці Генадзя Лаўранкова ўскладзена выкананне абавязкаў старшыні Шклоўскага раённага выканаўчага камітэта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі