Фота з архіва
8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 красавіка падпісаў указ нумар 144 "Аб узнагароджанні вымпелам "За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Вымпелам узнагароджаны шэсць гарадоў Беларусі, якія з'яўляюцца прыкладам подзвігу і ўсенароднага супраціўлення, праяўленых у гады Вялікай Айчыннай вайны. У іх ліку - Кобрын, Рэчыца, Слонім, Сянно, Слаўгарад і Смалявічы.
У гэтых населеных пунктах на ўсіх этапах вайны дзейнічалі ачагі баявога супраціўлення нямецка-фашысцкім захопнікам, актыўны ўдзел у якім прымалі мясцовае партыйна-камсамольскае і патрыятычнае падполле, партызанскія фарміраванні і сілы народнага апалчэння, якія ўзаемадзейнічалі ў часцямі рэгулярнай Чырвонай Арміі.
Гэты ўказ накіраваны на ўвекавечанне і захаванне гістарычнай памяці аб гераічным мінулым беларускага народа, а таксама патрыятычнае выхаванне насельніцтва. Уручэнне вымпелаў плануецца прымеркаваць да Дня Перамогі. Усяго ў Беларусі гэтай узнагароды ўдастоены 36 гарадоў і населеных пунктаў.
У народнай памяці і падручніках па ваенным майстэрстве назаўсёды застануцца як шырока вядомая бітва пад Сянно або Лепельскі контрудар, так і малавядомыя, але не менш бязлітасныя, баі на рацэ Шчара каля Слоніма.
Амаль месяц абаронцы Слоніма з баямі прарываліся ў горад, каб адбіць яго ў ворага. Поспех пры вызваленні горада ў 1944 годзе ў далейшым яшчэ адыграе вырашальнае стратэгічнае значэнне пры наступленні Чырвонай Арміі на Берлін.
На працягу амаль двух месяцаў некалькі разоў пераходзіў з рук у рукі Слаўгарад. Рэчыца і Слаўгарад з першых дзён вайны сфарміравалі магутны кулак народнага апалчэння, у Кобрыне і Смалявічах масавы характар набыло партызанскае і партыйна-камсамольскае падполле.
Сянно і наваколле сталі партызанскім краем з больш як сотняй атрадаў народных мсціўцаў і сувязным аэрадромам.
Неацэнны ўклад жыхароў гэтых беларускіх гарадоў у паспяховае вырашэнне задач аперацыі "Рэйкавая вайна", падрыхтоўку аперацыі "Баграціён" і разгром акружанай буйнейшай групоўкі Вермахта "Цэнтр" у жарале "Мінскага катла".
Тысячы патрыётаў гераічна змагаліся з ворагам ва ўмовах акупацыі і дапамагалі Чырвонай Арміі набліжаць доўгачаканае вызваленне ў варожым тыле. Фашысты ў гады вайны знішчылі ўвогуле звыш 60 тыс. мірных жыхароў гарадоў, узнагароджаных вымпелам.-0-