Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 верасня 2019, 16:18

Выключана двайная адказнасць за нясвоечасовае пералічэнне ў бюджэт дывідэндаў па дзяржакцыях

3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт нумар 5, якім уносяцца змяненні ў дэкрэт нумар 3 ад 20 сакавіка 1998 года "Аб прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці ў рэспубліцы Беларусь". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Неабходнасць прыняцця дакумента абумоўлена існаваннем двайной адказнасці гаспадарчых таварыстваў у выпадку, калі яны нясвоечасова пералічалі ў бюджэт дывідэнды, налічаныя на прыналежныя дзяржаве акцыі. За пратэрміноўку такіх плацяжоў падатковыя органы ў бясспрэчным парадку спаганялі асноўную суму плацяжу, штраф у памеры 10 працэнтаў ад асноўнай сумы плацяжу незалежна ад сумы выплачаных дывідэндаў, а таксама пеню.

Згодна з прынятым дэкрэтам, адмяняецца штраф за нясвоечасовае пералічэнне дывідэндаў з захаваннем пры гэтым палажэння аб спагнанні ў бясспрэчным парадку не выплачаных ва ўстаноўлены тэрмін сум дывідэндаў (або іх астаткаў у выпадку няпоўнай выплаты) і пеняў на гэту суму.

Акрамя таго, прадугледжваецца выключэнне асобных норм заканадаўства, якія страцілі сваю актуальнасць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі