
17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перад Саюзнай дзяржавай Беларусі і Расіі стаіць амбіцыйная задача выбудаваць адзіную сістэму ўзаемадзеяння і адносіны нават больш цесна, чым ва ўнітарнай дзяржаве. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 17 красавіка на сустрэчы з намеснікам дзяржаўнага сакратара СД Беларусі і Расіі Сяргеем Глазьевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Як адзначыў беларускі лідар, Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін таксама нацэлены на тое, каб краіны "падтрымлівалі самыя цесныя адносіны". "Гэта формула "адзіная Айчына - дзве дзяржавы", я думаю, на сённяшні дзень - гэта рэалізуемая ідэя, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - У нас Айчына ад Брэста да Уладзівастока, я гэта падкрэсліваю яшчэ з тых часоў".
"Так здарылася, што ў нас дзве дзяржавы існуюць. Будзем выбудоўваць адносіны. Я часта гавару: мы даволі разумныя людзі, каб выбудаваць адзіную сістэму ўзаемадзеяння, пабудаваць нашы адносіны нават больш цесна, чым ва ўнітарнай дзяржаве. Можа, вельмі амбіцыйна, але, тым не менш, мы гэту задачу павінны вырашыць. У адваротным выпадку (вы бачыце, што адбываецца вакол нас) нам не быць і не існаваць", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-
