Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 лютага 2020, 07:00

"Вы ўвасабляеце моц і сілу нашай суверэннай дзяржавы" - Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём абаронцаў Айчыны

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне салдатам, сяржантам, прапаршчыкам, афіцэрам і ўсім суграмадзянам з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Прытрымліваючыся прынцыпаў адданасці Радзіме, вернасці прысязе і гатоўнасці абараняць інтарэсы краіны і народа, вы ўвасабляеце моц і сілу нашай суверэннай дзяржавы, - гаворыцца ў віншаванні. - У 75-годдзе Вялікай Перамогі мы ўшаноўваем памяць афіцэраў і салдат, якія аддалі жыццё ў імя будучага свайго народа. Схіляем галаву перад тымі, хто загінуў у баі, выконваючы інтэрнацыянальны абавязак. Захапляемся доблесцю і адвагай усіх, хто ўставаў на абарону міру са зброяй у руках і хто сёння ва ўмовах новых глабальных пагроз бярэ на сябе адказнасць за спакой і парадак на роднай зямлі".

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што подзвіг ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, мужнасць і гераізм воінаў-інтэрнацыяналістаў, імкненне ваеннаслужачых дзеючай арміі прадоўжыць слаўныя традыцыі старэйшых пакаленняў з'яўляюцца дастойным арыенцірам і прыкладам сапраўднага патрыятызму для беларускай моладзі.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім моцнага здароўя, прафесійных поспехаў і мірнай службы.

Віншаванне Прэзідэнта з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі

Таварышы салдаты, сяржанты, прапаршчыкі і афіцэры!

Паважаныя ветэраны!

Дарагія суайчыннікі!

Віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Прытрымліваючыся прынцыпаў адданасці Радзіме, вернасці прысязе і гатоўнасці абараняць інтарэсы краіны і народа, вы ўвасабляеце моц і сілу нашай суверэннай дзяржавы.

У 75-годдзе Вялікай Перамогі мы ўшаноўваем памяць афіцэраў і салдат, якія аддалі жыццё ў імя будучага свайго народа. Схіляем галаву перад тымі, хто загінуў у баі, выконваючы інтэрнацыянальны абавязак. Захапляемся доблесцю і адвагай усіх, хто ўставаў на абарону міру са зброяй у руках і хто сёння ва ўмовах новых глабальных пагроз бярэ на сябе адказнасць за спакой і парадак на роднай зямлі.

Перакананы, што подзвіг ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, мужнасць і гераізм воінаў-інтэрнацыяналістаў, імкненне ваеннаслужачых дзеючай арміі прадоўжыць слаўныя традыцыі старэйшых пакаленняў з'яўляюцца дастойным арыенцірам і прыкладам сапраўднага патрыятызму для беларускай моладзі.

Жадаю моцнага здароўя, прафесійных поспехаў і мірнай службы.

Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі