31 жніўня, Цяньцзінь /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка высока ацаніў вынікі развіцця Кітая. Аб гэтым ён заявіў на перагаворах у Цяньцзіні са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Шмат хацелася сказаць, абдумваючы напярэдадні гэту сустрэчу. Але калі бываеш недзе, бачыш каласальныя змяненні літаральна за паўгода-год, - забываеш аб тым, што хацеў сказаць. Вы проста малайцы - гіганцкае развіццё Кітайскай Народнай Рэспублікі! Арганізацыя, дысцыпліна, усё па месцы, ніхто дарэмна нідзе не ходзіць. Людзі займаюцца канкрэтнай справай. Я ў гэтым бачу вялікі поспех вашай дзяржавы і вялікі поспех вашага кіраўніцтва, вашых калег у Кітаі. Усе астатнія пытанні проста гаснуць перад тым, што вы ствараеце ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы", - падкрэсліў беларускі лідар.
Ён адзначыў, што напярэдадні візіту расказаў кітайскім журналістам, як яшчэ ў часы Цзян Цзэміня (быў Старшынёй КНР з 1993 па 2003 год) прыязджаў у Кітай і на парадку дня стаяла адно пытанне: "Тэхналогіі, тэхналогіі, тэхналогіі". "Я памятаю, мы перадавалі пэўныя тэхналогіі КНР, а цяпер мы вучымся ў вас поўнасцю па ўсіх напрамках. Ад ваенна-прамысловага комплексу да тавараў народнага спажывання", - адзначыў Прэзідэнт.

"Таму вось такія добрыя ўражанні адводзяць на другі план усё, аб чым ты думаеш глабальным. А вы робіце глабальнае з простага. Я вас віншую", - дадаў беларускі лідар.-0-