Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 лістапада 2021, 09:08

"Вы маліцца на нас павінны!" Лукашэнка перасцерагае ад спроб развязаць у Беларусі вайну

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка перасцерагае ад спроб развязаць вайну на тэрыторыі Беларусі. Аб гэтым ён заявіў 19 лістапада ў інтэрв'ю брытанскай медыякампаніі Бі-бі-сі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы маліцца на нас павінны да гэтага часу. Маліцца! Таму што мы ваявалі супраць фашызму. Нібыта ў кааліцыі з вамі. Вы не памятаеце? Памятаеце дзядзьку, які з цыгарай увесь час хадзіў і курыў (Уінстан Чэрчыль, які ўзначальваў урад Вялікабрытаніі ў час Другой сусветнай вайны. - Заўвага БЕЛТА), і ў нас - з люлькай (кіраўнік СССР Іосіф Сталін. - Заўвага БЕЛТА). Вы гэтага не памятаеце? - спытаў кіраўнік дзяржавы. - Вы за Другую сусветную вайну з беларускім народам яшчэ не разабраліся, не разлічыліся за тыя страты, якія мы панеслі. Яшчэ 100 гадоў не прайшло з пачатку вайны, а вы ўжо ўварваліся зноў у гэты дом і спрабуеце новую вайнушку развязаць".

"Вы ж разумееце, што калі мы развяжам тут вайну ў Беларусі, будзе ўцягнута НАТА і будзе ўцягнута Расія. Гэта - ядзерная вайна", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі