Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 кастрычніка 2021, 10:52

"Вы хлусіце, Мэцью". Лукашэнка адказаў на домыслы журналіста CNN аб атмасферы страху ў Беларусі

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю тэлекампаніі CNN назваў хлуслівымі і не адпаведнымі рэчаіснасці сцвярджэнні журналіста Мэцью Чанса аб атмасферы страху, у якой нібыта жывуць беларусы, паведамляе БЕЛТА.

Прадстаўнік тэлекампаніі паскардзіўся, што яго спробы запісаць кароткія інтэрв'ю з прахожымі на вуліцах Мінска завяршыліся няўдачай - усе, каго ён прасіў аб гэтым, адмовіліся.

"Вы называлі сябе, хто вы?" - удакладніў Аляксандр Лукашэнка.

"Вядома", - адказаў журналіст.

"Вы сказалі, што вы з CNN, і людзі з вамі, напэўна, пераважная большасць у Мінску не захацелі размаўляць, так?" - яшчэ раз спытаў кіраўнік дзяржавы і, атрымаўшы станоўчы адказ, прадоўжыў: "У Мінску вельмі разумныя, адукаваныя, таленавітыя і інфармаваныя людзі. Яны ведаюць, што такое CNN".

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што нядаўна прадстаўнік тэлекампаніі прысутнічала на "Вялікай размове з Прэзідэнтам" і яе выступленне гледачы маглі бачыць у прамым эфіры. "Таму ў Мінску людзі добра ведаюць, што вы як канал загадзя арыентаваны на нешта. І яны проста не захацелі з вамі на гэту тэму размаўляць, таму што ведалі, што вы ўсё роўна ў скажоным выглядзе прадставіце гэту інфармацыю. Вы мне выбачайце, але гэта так", - канстатаваў Прэзідэнт.

"Тое, што з вамі не захацелі размаўляць мінчане... Мэцью, гэта ваша праблема. Вы журналіст, таленавіты чалавек. Вы павінны былі выклікаць людзей на шчырую размову. У вас гэта не атрымалася? Я пры чым тут? Я ў гэтым не вінаваты. Калі вы мяне папрасілі б, каб я ў гэтым вам дапамог, я вам дапамог бы. Але вы мяне аб гэтым не прасілі", - дадаў беларускі лідар.

Аднак журналіст з адмовы мінчан з ім размаўляць зрабіў іншы вывад, які цяжка паддаецца логіцы, але ўкладваецца ў канспіралагічныя тэорыі. Ён палічыў гэта праявай страху, у якім знаходзяцца жыхары Беларусі.

"Атмасфера страху - хлусня. Мэцью, вы хлусіце, - недвухсэнсава парыраваў кіраўнік дзяржавы. - Вы ж па Мінску хадзілі? Без аховы, без службы бяспекі, вас ніхто не суправаджаў. І я ў вашых вачах сёння не бачу ніякага страху. Дык чаго баяцца нашым людзям?"

"Галоўнае ў іміджы нашай дзяржавы, наша фішка, калі можна так сказаць, у тым, што нашы людзі ні ноччу, ні вечарам, ні днём з маленькімі дзеткамі, у тым ліку ў дзіцячых калясках, не баяцца выходзіць на вуліцу. Гэта наш здабытак, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Я гатовы на любым узроўні з любым чалавекам абараняць гэту пазіцыю. Я не веру, што вы, знаходзячыся ў Мінску, нечага спалохаліся. Проста не веру. Гэта загадзя створаная CNN хлусня, або ж, напэўна, камусьці гэта патрэбна".

"Здаецца, вы прыехалі мяне ў нечым абвінаваціць, але я не прад'яўляю вам прэтэнзій. Відаць, такое заданне ў вас", - лічыць беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі