
Аляксандр Лукашэнка
5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Восем мірных дзесяцігоддзяў прайшло, але Беларусь правяраюць на трываласць практычна штодзённа. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод, якая адбылася напярэдадні 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Восем мірных дзесяцігоддзяў прайшло, а нас правяраюць на трываласць практычна штодзённа. І людзі ў пагонах пастаянна на баявым пасту, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Сярод узнагароджаных ордэнамі і медалямі як заўсёды нямала прадстаўнікоў нашага сілавога блока".

"Аб вашых подзвігах публічна не гавораць часам. Але я хачу, каб усе ведалі: вы - героі. Дзякуй вам за службу", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-