Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 жніўня 2021, 09:00

Вы генерыруеце цікавыя і патрэбныя праекты - Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам 44-га з’езда БРСМ

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам 44-га з’езда Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў, што гэта падзея знакавая ў гісторыі арганізацыі, а тры справаздачныя гады сталі часам рэалізацыі магчымасцей для соцень тысяч членаў БРСМ.

"Вы - цудоўнае, разумнае, актыўнае, адказнае пакаленне, якое вырасла ў незалежнай краіне і ўжо цяпер стварае для яе найлепшую будучыню, - гаворыцца ў прывітанні. - Прадаўжаючы падтрымліваць і развіваць лепшыя традыцыі маладзёжнага руху, вы генерыруеце цікавыя і патрэбныя праекты". Сярод грамадска значных напрамкаў, у якіх кожны ўдзельнік БРСМ можа ў поўнай меры праявіць сябе, беларускі лідар назваў патрыятычнае выхаванне, падтрымку маладых сем’яў, культуру, навуку, спорт і валанцёрства.

"Сёння маладзёжны форум падвядзе вынікі вашай работы і вызначыць далейшыя крокі развіцця аб’яднання. Упэўнены: у дэлегатаў з’езда шмат новых карысных ініцыятыў і запатрабаваных ідэй, якія будуць рэалізаваны на карысць нашай любімай Беларусі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт пажадаў удзельнікам мерапрыемства моцнага здароўя, невычэрпнага аптымізму, творчай энергіі, шчасця на роднай зямлі і поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі