Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Змяненне меж Мінска
Учора 13:03 Стужка навiн
Усе навіны

Візіт Лукашэнкі ў Кітай плануецца ў маі

Прэзідэнт 18.04.2017 | 12:58
У час візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай у верасні 2016 года
У час візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай у верасні 2016 года

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай плануецца ў маі. Аб гэтым ішла размова сёння на сустрэчы прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова са старшынёй Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжан Дэцзянам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час візіту Прэзідэнта Беларусі ў Кітай у 2016 годзе падпісана сумесная дэкларацыя аб устанаўленні адносін давернага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. "Цяпер важна падцягнуць і эканамічныя адносіны да такога высокага ўзроўню супрацоўніцтва, таму прапануем абмеркаваць пытанні эканамічнай накіраванасці, - адзначыў Андрэй Кабякоў. - Для нас гэта асабліва важна напярэдадні візіту ў Кітай Прэзідэнта Беларусі ў маі 2017 года".

Акрамя ўдзелу кіраўніка дзяржавы ў міжнародным форуме "Адзін пояс - адзін шлях" запланавана двухбаковая сустрэча са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. "Мы разлічваем, што ў ходзе маючага адбыцца візіту рушыцца наперад шэраг практычных напрамкаў нашага супрацоўніцтва з Кітаем. Таму разлічваем у час вашага знаходжання ў Беларусі ў максімальнай ступені падрыхтавацца да гэтага візіту", - дадаў Андрэй Кабякоў.

Кіраўнік урада адзначыў, што наведваў з візітам Кітай і быў уражаны эканамічнымі поспехамі краіны.

Чжан Дэцзян падзякаваў Андрэю Кабякову за яго ўклад у развіццё адносін паміж краінамі, які высока ацэньваецца кітайскім бокам.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Змяненне меж Мінска У мэтах развіцця тэрыторыі, што прылягае да Нацыянальнага аэрапорта Мінск, змяняюцца межы Мінска і Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.