Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 верасня 2021, 09:07

Вітамінны бар, цір, лыжная база і басейн - Лукашэнка ў Дзень ведаў адкрывае новую школу ў Бабруйску

1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння, у Дзень ведаў, наведвае Бабруйск, дзе прымае ўдзел у адкрыцці новай школы, паведамляе БЕЛТА.

Плануецца, што кіраўнік дзяржавы выступіць з прамовай на цырымоніі адкрыцця ўстановы адукацыі. Пасля гэтага ён азнаёміцца з матэрыяльна-тэхнічнай базай школы, умовамі для навучання і выхавання юнакоў і дзяўчат.

У будынку школы, акрамя ўсяго, што там традыцыйна павінна быць - вучэбных класаў, лабараторый, сталовай, бібліятэкі і гэтак далей, - ёсць вітамінны бар, басейн, цір, лыжная база. Абсталяваны разнастайныя майстэрні, зала харэаграфіі і рытмікі, артыстычная, касцюмерная, лінгафонныя кабінеты, кабінеты дапрызыўнай падрыхтоўкі, кінапраекцыйная і шмат іншага. Ёсць нават памяшканне псіхалагічнай разгрузкі педагогаў.

На тэрыторыі школы размешчана фізкультурна-спартыўная зона, якая складаецца са стадыёна, валейбольных і баскетбольных пляцовак, а таксама пляцовак для гімнастыкі, спартыўных гульняў, кідання ядра, гульняў у міні-футбол. У самой школе таксама абсталяваны спартыўная, гімнастычная і трэнажорная залы.

Новая школа разлічана больш як на тысячу вучняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі