Віктар Дзенісенка. Фота з архіва
15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Віктар Дзенісенка вызвалены ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан у сувязі з выхадам у адстаўку. Адпаведны ўказ нумар 13 падпісаў 15 студзеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.-0-
