Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 мая 2020, 12:41

"Вельмі ўражвае" - Лукашэнка ацаніў распрацоўкі беларускіх вучоных па развіцці электратранспарту

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з распрацоўкамі беларускіх вучоных па развіцці электратранспарту і ў цэлым пазітыўна іх ацаніў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мяне гэта ўражвае, нават вельмі ўражвае, - пракаменціраваў Прэзідэнт. - Не чакаў, што яны здольныя за такі кароткі прамежак часу ўсё гэта стварыць".

Лукашэнку паказалі беларускі родстар, здольны канкурыраваць з TeslaЛукашэнку паказалі беларускі родстар, здольны канкурыраваць з Tesla

Лукашэнка даручыў на практыцы вывучыць эксплуатацыю электробусаў вытворчасці МАЗЛукашэнка даручыў на практыцы вывучыць эксплуатацыю электробусаў вытворчасці МАЗ
Кіраўнік дзяржавы даручыў на працягу года, да мая 2021-га, вырабіць 10-12 электробусаў МАЗ і накіраваць іх на эксплуатацыю ў рэгіёны краіны.

Разам з тым, на думку Прэзідэнта, пакуль дачасна гаварыць аб сур'ёзных, прарыўных дасягненнях сусветнага ўзроўню ў сферы вытворчасці электратранспарту. Пакуль адбыўся першы этап азнаямлення з тым, як вучоныя выканалі задачы, пастаўленыя перад імі раней Прэзідэнтам. "Будзе другі, і там мы больш канкрэтна скажам аб выніках работы, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Каб ацаніць іх належным чынам, трэба паглядзець, ці адпавядае гэта (айчынныя распрацоўкі. - Заўвага БЕЛТА) сусветным стандартам і якія перспектывы. Маю на ўвазе, што не цацку ж ствараем, а тавар, які трэба будзе рэалізоўваць на рынках і атрымліваць валюту".-0-

Лукашэнка: трэба сур'ёзна рэвізаваць работу Акадэміі навукЛукашэнка: трэба сур
У цэлым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў наступнай пяцігодцы асабліва актыўна трэба падключаць навуку да развіцця краіны, улічваючы ўсё большы ўзровень тэхналагічнай канкурэнцыі ў свеце.

Беларускія прадпрыемствы сарыентуюць на вытворчасць адсутных айчынных кампанентаў для электратранспартуБеларускія прадпрыемствы сарыентуюць на вытворчасць адсутных айчынных кампанентаў для электратранспарту
Кіраўніку дзяржавы далажылі, што па многіх напрамках у Беларусі ўжо асвоена вытворчасць неабходных кампанентаў, аднак гэтага недастаткова.

"На абвінавачанні трэба рэагаваць своечасова і адэкватна" - Лукашэнка адказаў на крытыку рашэння правесці парад"На абвінавачанні трэба рэагаваць своечасова і адэкватна" - Лукашэнка адказаў на крытыку рашэння правесці парад
"Калі ў твой адрас сыплюць абвінавачанні, выстаўляюць версіі, вядома, трэба рэагаваць", - сказаў кіраўнік дзяржавы, падкрэсліўшы, што рэакцыя павінна быць своечасовай, мэтанакіраванай і адэкватнай.

Лукашэнка запрашае кіраўнікоў іншых дзяржаў прыехаць у Мінск на парад ПерамогіЛукашэнка запрашае кіраўнікоў іншых дзяржаў прыехаць у Мінск на парад Перамогі
"Публічна запрашаю кіраўнікоў дзяржаў, хаця б былога Савецкага Саюза, прыехаць у Мінск і пабыць на гэтым парадзе", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка: людзі нашы малайцыЛукашэнка: людзі нашы малайцы
Прэзідэнт пахваліў насельніцтва за тое, што ў цяперашні перыяд людзі самастойна стараюцца прыняць меры, каб паберагчы здароўе.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі