Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 красавіка 2021, 12:17

"Вельмі тонкае пытанне" - Лукашэнка прапанаваў Аліеву паглыбіць супрацоўніцтва ў нафтавай галіне

14 красавіка, Баку /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на перагаворах з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым прапанаваў паглыбіць супрацоўніцтва ў пастаўках вуглевадароднай сыравіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час сустрэчы кіраўнік дзяржавы выказаў асаблівую ўдзячнасць свайму азербайджанскаму калегу за падтрымку Беларусі ў сферы паставак вуглевадароднай сыравіны.

"Нам, можа, трэба недзе разгледзець пытанне паглыблення адносін менавіта ў гэтай сферы. Вельмі, зразумела, тонкае і далікатнае па прычыне таго, што Беларусь размешчана ў эпіцэнтры эканамічных і палітычных падзей. Але тым не менш няма невырашальных пытанняў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі