Фота з архіва
Навіны сюжэта
"Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь"
27 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Генеральны сакратар АДКБ Імангалі Тасмагамбетаў павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з пераканаўчай перамогай на выбарах Прэзідэнта Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе АДКБ.
"Удзел пераважнай большасці выбаршчыкаў у выбарах і Ваша пераканаўчая перамога ў поўнай меры сведчаць аб высокім узроўні даверу да Вас народа Беларусі, падтрымцы грамадствам паслядоўнага курсу на ўстойлівае, дынамічнае развіццё краіны і забеспячэнне яе бяспекі", - гаворыцца ў віншаванні.
Генеральны сакратар АДКБ выказаў упэўненасць, што пад кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі Беларусь будзе і ў далейшым уносіць важкі ўклад у інтэграцыйныя працэсы, умацаванне стабільнасці на вялікай еўразійскай прасторы, паглыбленне саюзніцкіх адносін у рамках Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.
"Ад усёй душы жадаю Вам, паважаны Аляксандр Рыгоравіч, моцнага здароўя, дабрабыту, новых поспехаў і дасягненняў на карысць беларускага народа", - дадаў генеральны сакратар АДКБ.-0-