Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 снежня 2021, 12:28

Валодзін на сустрэчы з Лукашэнкам: мы сапраўды аднадумцы, рухаемся ў адным напрамку

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калі размова ідзе аб дружбе - гэта вуліца з двухбаковым рухам, і тут заўсёды трэба чуць і ўлічваць меркаванні кожнага з бакоў. Аб гэтым заявіў старшыня Дзяржаўнай думы Расіі Вячаслаў Валодзін на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сапраўды, мы аднадумцы, рухаемся ў адным напрамку, - падкрэсліў ён. - Улічваючы, што Дзяржаўная дума прайшла перыяд выбараў, і цяпер у рамках саюзнага парламента будзем выбіраць кіруючыя органы, самае галоўнае - займацца змястоўнай працай, правільна зверыць пазіцыі, яшчэ раз удакладніць прыярытэты. Таму што калі размова ідзе аб дружбе - гэта вуліца з двухбаковым рухам, і тут трэба абавязкова пры выпрацоўцы рашэнняў чуць і ўлічваць пункт гледжання".

Паводле слоў Вячаслава Валодзіна, у цэлым у ходзе сумеснай работы парламентарыі дзвюх краін стараюцца забяспечыць рэалізацыю дасягнутых дамоўленасцей паміж прэзідэнтамі. "Рашэнні, якія цяпер мы будзем разглядаць, датычацца развіцця адносін па вялікім спектры напрамкаў", - сказаў спікер Дзярждумы.

Як паведамлялася БЕЛТА, Вячаслаў Валодзін прыбыў у Мінск для ўдзелу ў пасяджэнні 61-й сесіі Парламенцкага сходу Саюзнай дзяржавы. Сярод пытанняў, якія будуць разгледжаны, - заканадаўчае забеспячэнне рашэнняў прэзідэнтаў Беларусі і Расіі па рэалізацыі 28 саюзных праграм.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі