Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 чэрвеня 2020, 13:56

Вакульчык: нічога дзіўнага і нечаканага не адбываецца, мы ведалі аб гэтым

1 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Нічога дзіўнага і нечаканага цяпер у краіне, у тым ліку на фоне выбарчай кампаніі, якая праходзіць, не адбываецца. Аб гэтым сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў старшыня КДБ Валерый Вакульчык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік КДБ у размове з кіраўніком дзяржавы адзначыў, што літаральна перад самай сустрэчай журналіст АНТ пацікавілася ў яго, ці ёсць якія-небудзь асаблівыя ўмовы работы КДБ і службы супрацоўнікаў ва ўмовах падрыхтоўкі да выбараў. "Я абсалютна шчыра...", - пачаў расказваць Валерый Вакульчык аб змесце свайго адказу, аднак рэмарку наконт гэтага зрабіў кіраўнік дзяржавы.

"Я ведаю, што ты сказаў, што ў вас заўсёды асаблівыя ўмовы і нічога абсалютна вам мяняць не трэба. Вы заўсёды былі, так сказаць, на варце, і я вас заўсёды трымаў у форме добрай. Таму, не думаю, што там нешта трэба мяняць", - адзначыў беларускі лідар.

"Вось я ёй так і сказаў, што нічога экстравагантнага, такога дзіўнага і нечаканага цяпер не адбываецца і не адбылося. Тое, што цяпер адбываецца, мы ведалі аб гэтым. І мы дакладвалі вам загадзя гэту інфармацыю", - заявіў Валерый Вакульчык.

"Пацвярджаю", - сказаў Прэзідэнт.

"Адзінае, - прадоўжыў старшыня КДБ, - часам маюць месца тыя ці іншыя акалічнасці". Аднак ён запэўніў, што яго ведамства ў поўным аб'ёме валодае сітуацыяй. "Нюансы былі і будуць", - згадзіўся Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі