17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Упаўнаважаным прадстаўніком кіраўніка дзяржавы ў Брэсцкай вобласці назначаны дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Валерый Вакульчык, у Магілёўскай вобласці - намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Сівак. Адпаведнае распараджэнне сёння падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У адпаведнасці з дакументам Андрэй Раўкоў вызвалены ад выканання абавязкаў упаўнаважанага прадстаўніка кіраўніка дзяржавы ў Брэсцкай вобласці.-0-