Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 красавіка 2019, 09:42

Устаноўлены медаль у гонар 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Устаноўлены юбілейны медаль "75 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў". Адпаведны ўказ нумар 134 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 2 красавіка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Медалём узнагароджваюцца ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, былыя вязні фашысцкіх лагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны.

Акрамя таго, гэтай узнагароды могуць удастойвацца замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць за межамі Беларусі і прымалі непасрэдны ўдзел у баявых дзеяннях за вызваленне краіны, а таксама ваеннаслужачыя Узброеных Сіл Беларусі і іншых воінскіх фарміраванняў, работнікі дзяржаўных органаў і асобы, якія ўнеслі значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне грамадзян Беларусі, увекавечванне памяці загінулых, арганізацыю мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю вызвалення краіны.

Медаль вырабляецца з латуні. На яго правым баку размешчаны абеліск "Мінск - горад-герой" і скульптура жанчыны, якая ўвасабляе вобраз Радзімы. Па акружнасці медаля нанесены надпіс "Подзвіг народа несмяротны".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі