Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 ліпеня 2019, 16:18

Устаноўлены юбілейны медаль да 100-годдзя органаў дзяржкантролю Беларусі

4 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Устаноўлены юбілейны медаль "100 год органам дзяржаўнага кантролю Беларусі". Адпаведны ўказ нумар 255 падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Медаль будзе вырабляцца з металу серабрыстага колеру з выявай залацістага барочнага шчыта, Дзяржаўнага герба Беларусі і адпаведнага юбілейнага надпісу на правым баку, лаўровага вянка - на адваротным баку.

Узнагароду будуць прысуджаць работнікам Камітэта дзяржаўнага кантролю, у тым ліку грамадзянскаму персаналу органаў фінансавых расследаванняў, за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вынікаў работы. Медаля таксама могуць быць удастоены і іншыя асобы, у тым ліку іншаземцы, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё і ўдасканаленне дзейнасці па абароне інтарэсаў дзяржавы ад проціпраўных замахаў у эканамічнай сферы, забеспячэнне эканамічнай бяспекі краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі