Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 ліпеня 2021, 12:31

Усяму свету трэба расказаць праўду пра жахі вайны і генацыд беларускага народа - Лукашэнка

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усяму свету трэба расказаць праўду пра жахі вайны і генацыд беларускага народа. На гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуў сёння ўвагу на нарадзе па прыярытэтах знешняй палітыкі на сучасным этапе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усяму свету трэба расказаць страшную праўду пра жахі вайны, пра генацыд беларускага народа, пра польскую акупацыю ў міжваенны перыяд і іншыя непрыемныя факты, якія мы з-за сваёй прыстойнасці саромеліся прад'явіць. Надышоў час сарваць маскі з усіх акупантаў і калабарантаў. У адрозненне ад іх, мы - нашчадкі вялікіх пераможцаў, якія вярнулі мір народам Еўропы, выратавалі ад знішчэння не адно пакаленне, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Краіны і народы Еўропы нам павінны быць удзячныя за тое, што зрабіла мінулае пакаленне, а не душыць нас санкцыямі".

Прэзідэнт падкрэсліў, што работнікі беларускіх загранустаноў павінны кожны дзень расказваць гэту праўду людзям у краінах сваёй акрэдытацыі, выступаць у сродках масавай інфармацыі, размяшчаць у сацыяльных сетках. "Трэба біць праціўніка яго ж зброяй. Вось толькі на нашым баку праўда і доблесць нашых продкаў. А іх доля - нікчэмныя выкрыкі, шантаж і рэваншызм", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі