Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 кастрычніка 2019, 16:31

"Усё рубцуецца на сэрцы" - Лукашэнка расказаў аб складанасцях прыняцця строгіх кіраўніцкіх рашэнняў

18 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў, што часам доўга перажывае пасля прыняцця строгіх кіраўніцкіх рашэнняў. Гэтым ён падзяліўся ў час сустрэчы ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я чалавек сістэмны. Мне трэба, каб парадак быў усюды і гэтак далей, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Пакараў, звольніў з работы, потым пачынаеш гэта ўсё круціць... Страшна цяжка. Гэта проста так не праходзіць. Гэта ўсё рубцуецца на тваім сэрцы, застаецца. Тым больш, я ўспрыімлівы чалавек".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што як упраўленец прыйшоў знізу і многае прайшоў у сваім жыцці. "Паколькі яшчэ і ў сям'і такой выхоўваўся, калі адна маці з раніцы да ночы працавала, і самому давялося варушыцца. І я бачыў гэта жыццё: несправядлівасць, справядлівасць. Я такі сфарміраваўся, і я гэта вельмі балюча ўспрымаю. Пасля прыняцця нейкіх непапулярных строгіх рашэнняў гэта вельмі доўга перажываеш", - расказаў беларускі лідар.

"Бывае і так, што часам крутанеш, а потым падумаеш: ну, раскідвацца людзьмі таксама нельга. І накіроўваеш іх туды (на адведзены ўчастак работы. - Заўвага БЕЛТА) з такім заданнем пад асаблівы прыцэл: ідзі і паказвай. І яны гэта разумеюць", - сказаў Прэзідэнт.

У якасці прыкладу ён прывёў цяперашняе кіраўніцтва Магілёўскай вобласці - губернатара і памочніка Прэзідэнта, якія раней займалі пасады ва ўрадзе, курыруючы сферу АПК. "Звольніў міністра, віцэ-прэм'ера. Потым думаю: у іх жа вось гэты бок мацнейшы. Нядаўна я да іх паслаў з іншых абласцей людзей. Кажу: ідзіце, паглядзіце, як трэба рабіць. І так, як яны там разгарнуліся, калі так у кожнай вобласці будзе, мне напалавіну менш работы", - даў ацэнку рабоце Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі