Сцяг Серада, 11 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 снежня 2025, 16:41

"Урады нядрэнна працуюць". Лукашэнка ацаніў працэсы ў беларуска-расійскім супрацоўніцтве

21 снежня, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным станоўча ацаніў работу ўрадаў дзвюх краін па вырашэнні пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы з вамі яшчэ ў Бішкеку (на палях саміту АДКБ у канцы лістапада бягучага года. - Заўвага БЕЛТА) дамовіліся, што не будзем перагружацца практычнымі пытаннямі двухбаковых адносін. Па-першае, правільна, іх зусім няшмат, урады нядрэнна працуюць. Мы, як дамовіліся, калі ўжо нешта не вырашаць, дык наверсе няхай выцягваюць пытанні. Такіх адно-два пытанні, якія трэба ўзгадніць", - заявіў беларускі лідар.

"А так наогул мы рэалізоўваем усе дамоўленасці, пачынаючы ад ваенна-тэхнічнага, ваеннага, абароннага супрацоўніцтва да эканомікі. Пытанняў тут практычна няма", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі