Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 ліпеня 2021, 19:21

Ураду і мясцовай уладзе перадаецца частка паўнамоцтваў Прэзідэнта, якія датычацца прыватызацыі

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Частка прэзідэнцкіх функцый, якія датычацца прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці, перадаецца ўраду і мясцовым органам улады. Адпаведны дэкрэт нумар 4 кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 22 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам уносяцца карэкціроўкі ў дэкрэт нумар 3 ад 20 сакавіка 1998 года "Аб прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь". Такім чынам, функцыі кіраўніка дзяржавы па ўзгадненні эмісіі дадатковых выпускаў акцый, створаных у працэсе прыватызацыі адкрытых акцыянерных таварыстваў, што перапрацоўваюць сельскагаспадарчую прадукцыю, акцыі якіх знаходзяцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь, перададзены ўраду. Калі акцыі названых ААТ знаходзяцца ва ўласнасці адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак - аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі