Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 студзеня 2024, 11:58

Урад прапануе больш гібка падыходзіць да продажу маёмасці ўласнікамі з недружалюбных краін

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад прапануе больш гібка падыходзіць да продажу маёмасці ўласнікамі з недружалюбных краін. Гэтыя пытанні сталі адной з тэм нарады Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На разгляд кіраўніка дзяржавы вынесены праект указа, якім прапануецца ўвесці шэраг навацый у сферы ацэначнай дзейнасці, а таксама ў выпадках продажу маёмасці ўласнікамі з недружалюбных краін.

"Цяпер у Беларусі працуюць сотні арганізацый, якія маюць права праводзіць ацэнку розных матэрыяльных каштоўнасцей. Тут, як і ў іншых сферах эканомікі, павінны працаваць выключна высокапрафесійныя эксперты, якія могуць аказаць якасныя паслугі. Што называецца, з добрай рэпутацыяй, якім дзяржава і людзі могуць давяраць правядзенне ацэнкі. Толькі аб'ектыўна праведзеная ацэнка дае магчымасць прымаць правільныя кіраўніцкія рашэнні. Тым больш калі гэта датычыцца рыначнага кошту дзяржаўнай (лічы, народнай) маёмасці або будучых даходаў бюджэту", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Галоўнае патрабаванне Прэзідэнта да ўводзімых навацый - празрыстасць і кантралюемасць.

"Далей. Урад прапануе праяўляць больш гібкасці (не ведаю, колькі тут яшчэ можна нагінацца) у пытаннях продажу маёмасці іншаземцамі з недружалюбных краін і прадугледзець выпадкі, калі такое магчыма. Немагчыма ніколі. Але ўрад знаходзіць, што немагчыма, але калісьці, у нейкіх момантах магчыма. Паслухаем, у якіх. Зразумела, каб абараніць нашу эканоміку ад бязладдзя Захаду ва ўмовах усё большага санкцыйнага націску, мы прынялі шэраг сістэмных дакументаў, і сёння ніводны акцыянер або ўласнік, які мае грамадзянства недружалюбнай краіны, не мае права без спецыяльнага дазволу ўрада і ўзносу ў бюджэт распрадаваць маёмасць, агаляючы асноўныя фонды эканомікі", - нагадаў кіраўнік дзяржавы.

"Мы дамовіліся: ніякай маёмасці мы нікому не прадаём, не перадаём, калі ў выніку санкцый або якіх-небудзь іншых прычын іншаземцы, якія маюць тут уласнасць, прадпрыемствы, кампаніі, сыходзяць з нашага рынку. Як я гаварыў, да пабачэння - мы разбяромся самі. І, як паказвае той жа "Макдональдс", мы цудоўна ў гэтым разабраліся: людзі з задавальненнем ходзяць туды", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

"Таму прадметна хачу абмеркаваць мэтазгоднасць прыняцця падрыхтаваных урадам прапаноў аб дазволах на продаж маёмасці іншаземцамі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі