ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 17 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +2°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 верасня 2019, 18:51

Унесены змяненні ў работу па фарміраванні нацыянальных і зборных каманд Беларусі па відах спорту

Фота з архіва
Фота з архіва

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Унесены змяненні ў работу па фарміраванні нацыянальных і зборных каманд Беларусі па відах спорту. Гэта прадугледжана ўказам нумар 329 "Аб нацыянальных і зборных камандах Рэспублікі Беларусь па відах спорту", які кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 9 верасня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Дакумент накіраваны на сістэматызацыю і ўпарадкаванне работы па фарміраванні нацыянальных і зборных каманд, забеспячэнні спартыўнай падрыхтоўкі іх членаў, а таксама накіраванні спартсменаў, трэнераў і спецыялістаў для ўдзелу ў спартыўных і іншых мерапрыемствах. Урэгуляваны пытанні прыцягнення ў такія каманды асоб начальніцкага і радавога складу сілавых ведамстваў", - расказалі ў прэс-службе.

У дапаўненне да норм, якія дзейнічалі раней (указ ад 17 сакавіка 2011 года нумар 115), замацаваны абавязак спартсменаў кампенсаваць расходы на іх падрыхтоўку ў выпадку сістэматычнага парушэння абавязкаў па ўдзеле ў спартыўных спаборніцтвах або выступлення за нацыянальныя і зборныя каманды замежных дзяржаў. Наймальнікі членаў нацыянальных і зборных каманд цяпер абавязаны вызваляць іх ад работы з захаваннем заработнай платы на перыяд выкліку на спартыўныя мерапрыемствы.

Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр спорту надзелены паўнамоцтвамі па цэнтралізаваным набыцці лекавых сродкаў, лячэбнага харчавання і медыцынскіх вырабаў для спартсменаў нацыянальных і зборных каманд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі