Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 лістапада 2020, 09:04

Уласныя герб і сцяг з'явіліся ў Гродзенскага раёна

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 лістапада падпісаў указ нумар 410 "Аб афіцыйных геральдычных сімвалах", у адпаведнасці з якім заснаваны герб і сцяг Гродзенскага раёна. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

На гербе адлюстравана галава зубра залацістага колеру з сярэбранымі рагамі на фоне чырвонага варажскага шчыта. Сцяг уяўляе сабой палотнішча чырвонага колеру з выявай герба раёна на ім.

У адпаведнасці з указам гэтыя геральдычныя сімвалы з'яўляюцца ўласнасцю Гродзенскага раёна, права распараджацца якімі мае Гродзенскі раённы выканаўчы камітэт. Яны могуць быць размешчаны на будынках, дзе знаходзяцца органы мясцовага кіравання і самакіравання раёна, у памяшканнях для пасяджэнняў гэтых органаў і службовых кабінетах іх кіраўнікоў. Выкарыстоўваць герб і сцяг можна ў час дзяржаўных свят, урачыстых мерапрыемстваў, якія праводзяцца дзяржорганамі і іншымі арганізацыямі, а таксама пры правядзенні народных, працоўных, сямейных свят, спартыўных гульняў і мерапрыемстваў, прымеркаваных да памятных дат.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі