Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 чэрвеня 2019, 12:33

Уладзімір Каранік назначаны міністрам аховы здароўя

11 чэрвеня, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў на пасаду міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Каранік нарадзіўся ў 1973 годзе ў Гродне. У 1996 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.

З 1996 па 2011 год працаваў на розных пасадах у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М.Аляксандрава (раней - Навукова-даследчы інстытут анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М.Аляксандрава). Быў урачом-стажорам, малодшым навуковым супрацоўнікам, навуковым супрацоўнікам аддзялення таракальнай анкапаталогіі, таракальным хірургам (загадчыкам) РНПЦ.

З 2011 года да гэтага часу займаў пасаду галоўнага ўрача Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага дыспансера.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі