Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 кастрычніка 2021, 19:52

Указам Прэзідэнта зменены парадак накіравання чыноўнікаў у службовыя камандзіроўкі за мяжу

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння падпісаў указ нумар 420, які прадугледжвае карэкціроўку ўказа нумар 274 ад 13 чэрвеня 2005 года "Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку накіравання ў службовыя камандзіроўкі за мяжу". Дакумент удасканальвае парадак накіравання работнікаў дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый у замежныя камандзіроўкі, таксама з улікам праводзімай работы па пераразмеркаванні паўнамоцтваў паміж органамі ўлады. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Указам удакладняюцца прынцыпы, якімі павінны кіравацца службовыя асобы пры прыняцці рашэнняў аб камандзіраванні. У прыватнасці, у разуменне рэзультатыўнасці службовых камандзіровак за мяжу ўключаецца дасягненне вынікаў па нарошчванні і дыверсіфікацыі экспарту беларускіх тавараў, забеспячэнне імпартазамяшчэння і энергетычнай бяспекі.

Таксама ўказам выключаецца неабходнасць узгаднення з Прэзідэнтам рашэнняў аб камандзіраванні намеснікаў прэм'ер-міністра, кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і намеснікаў іншых асоб, якія займаюць вышэйшыя дзяржаўныя пасады.

Дакументам прадугледжана, што Савет Міністраў будзе штогод аналізаваць эфектыўнасць камандзіровак кіраўнікоў дзяржаўных органаў і арганізацый, падпарадкаваных ураду.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі