Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 лютага 2024, 18:25

Указам Прэзідэнта ўдасканальваецца парадак рэалізацыі драўніны

Фота з архіва
Фота з архіва
16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 лютага падпісаў указ нумар 54, якім удасканальваецца парадак рэалізацыі драўніны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
 
Дакументам устаноўлена адказнасць юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за нямэтавае выкарыстанне рэалізаванай ім дзелавой драўніны з фонду аблвыканкама ў памеры трохразовага яе кошту.
 
Акрамя таго, зменены парадак рэалізацыі драўніны фізічным асобам для аднаўлення жылых дамоў і надворных пабудоў. Так, замест драўніны на пні прадугледжваецца рэалізацыя драўніны ў нарыхтаваным выглядзе.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі