Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 кастрычніка 2021, 09:05

Указам Прэзідэнта ўдасканалена заканадаўства аб адзіным сацыяльным нарматыве

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 кастрычніка падпісаў указ нумар 424, якім уносяцца змяненні ў шэраг указаў кіраўніка дзяржавы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам, у прыватнасці, прадугледжваецца рэалізацыя норм новых кодэксаў аб адміністрацыйнай адказнасці: удакладняюцца спасылкі на артыкулы, кампетэнцыя дзяржаўных органаў па вядзенні адміністрацыйнага працэсу.

Акрамя таго, актуалізуецца склад Міжведамаснай камісіі па вызваленні юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў ад адміністрацыйных спагнанняў і выплаты пені з улікам праведзеных кадравых змяненняў.

Адначасова ўказам скарэкціраваны асобныя дакументы ў частцы замены скасаванага паняцця "мінімальны спажывецкі бюджэт" на адзіны сацыяльны нарматыў - бюджэт пражытачнага мінімуму ў эквівалентным памеры.

Шэраг указаў і іх структурных элементаў, палажэнні якіх на сёння поўнасцю рэалізаваны ў заканадаўстве, прызнаюцца страціўшымі сілу.

Як паведамлялася, пытанне аб актуалізацыі асобных актаў кіраўніка дзяржавы з улікам новых кодэксаў аб адміністрацыйнай адказнасці, а таксама закона па пытаннях сацыяльных нарматываў і мінімальнай заработнай платы абмяркоўвалася на нарадзе ў Прэзідэнта 22 кастрычніка.

Гаворачы аб замене такога індыкатара, як велічыня мінімальнага спажывецкага бюджэту, на велічыню бюджэту пражытачнага мінімуму, беларускі лідар папярэдзіў: "Ці не атрымаецца, што з-за тэхнічных правак перастануць працаваць даўно наладжаныя механізмы? Вось гэтага дапусціць нельга".

Па выніках нарады міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч растлумачыла, што ў адпаведнасці з законам па пытаннях сацыяльных нарматываў і мінімальнай заработнай платы з 15 лістапада адмяняецца мінімальны спажывецкі бюджэт і ўводзіцца ў якасці адзінага сацыяльнага нарматыву бюджэт пражытачнага мінімуму. Змяненні неабходна будзе ўнесці таксама ў пастановы ўрада.

"На практыцы сёння ў большасці выпадкаў па ўсіх пытаннях сацыяльнай палітыкі, абароны і падтрымкі грамадзян дзейнічае перш за ўсё бюджэт пражытачнага мінімуму. Гэта ўзровень малазабяспечанасці, пенсійнае забеспячэнне, сацыяльная падтрымка малазабяспечаных грамадзян. Таму, бачачы, што на практыцы больш за ўсё працуе бюджэт пражытачнага мінімуму (ён яшчэ ў нас вызначаецца па сацыяльна-дэмаграфічных групах), быў прыняты такі закон, які ўстанаўлівае адзіны сацыяльны нарматыў", - растлумачыла Ірына Касцевіч.

"Усё мяняецца адпаведна з тымі велічынамі, якія дзейнічаюць у сённяшнім заканадаўстве. Таму ні да якога сацыяльнага напружання ў пытаннях, што закранаюць змяненні гэтых параметраў, гэта не прывядзе, - звярнула ўвагу міністр. - Два мінімальныя спажывецкія бюджэты (быў такі крытэрый ва ўказе) мяняюцца на тры бюджэты пражытачнага мінімумы. Інакш кажучы, сама велічыня, якая адлюстравана ў рублёвым выражэнні, застаецца такой жа. Мяняецца толькі крытэрый".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі