Сцяг Аўторак, 20 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 студзеня 2025, 16:16

Указам Прэзідэнта ўдакладнены палажэнні аб Мінабароны і Генштабе

Фота з архіва
Фота з архіва
27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 36, якім удакладняюцца палажэнні аб Міністэрстве абароны і Генеральным штабе Узброеных Сіл. Дакумент прыняты ў мэтах прывядзення ўказа нумар 719 ад 7 снежня 2006 года ў адпаведнасць з Ваеннай дактрынай. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У прыватнасці, функцыі Мінабароны дапоўнены палажэннямі па рэалізацыі ва Узброеных Сілах мерапрыемстваў па патрыятычным выхаванні, а таксама па асвятленні ў сродках масавай інфармацыі дзейнасці УС. Акрамя таго, удакладняецца склад калегіі Мінабароны.

Функцыі Генштаба дапоўнены палажэннем па каардынацыі дзейнасці сілавога кампанента ваеннай арганізацыі дзяржавы па пытаннях забеспячэння ваеннай бяспекі і ўзброенай абароны.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі