Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 лютага 2024, 19:26

Указам Прэзідэнта ў Беларусі ўстаноўлены гранічна дапушчальныя тарыфы на ЖКП на 2024 год

Фота з архіва
Фота з архіва
2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 лютага падпісаў указ нумар 41, якім устаноўлены гранічна дапушчальныя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі і памеры кампенсацыі расходаў на электраэнергію, што спажываецца на асвятленне дапаможных памяшканняў і работу абсталявання ў жылых дамах. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У выніку жыллёва-камунальныя плацяжы для насельніцтва ў разліку на тыпавую двухпакаёвую кватэру з трыма пражываючымі пры нарматыўным спажыванні імі паслуг павысяцца ў 2024 годзе на Br20 (0,5 базавай велічыні).

Павышэнне тарыфаў будзе праведзена ў два этапы:

з 1 студзеня - на жыллёва-камунальныя паслугі, за выключэннем ацяплення і гарачага водазабеспячэння, на Br10,35;

з 1 чэрвеня - на цеплавую энергію на мэты ацяплення і гарачага водазабеспячэння на Br9,65.

Адпаведна плацяжы для насельніцтва (у разліку на тыпавую двухпакаёвую кватэру) у ацяпляльны перыяд складуць прыкладна Br173,15 у месяц, у летні - Br132,86.

Паводле разлікаў МАРГ, у 2024 годзе ўдзельная вага жыллёва-камунальных плацяжоў у даходзе сям'і з трох чалавек пры двух працуючых і атрымліваючых сярэднерэспубліканскую заработную плату складзе 4,1 працэнта, сям'і з двух пенсіянераў - 9,1 працэнта.

Пры гэтым ва ўмовах росту жыллёва-камунальных плацяжоў будзе прадоўжана работа па дзяржаўнай падтрымцы насельніцтва праз прадастаўленне безнаяўных жыллёвых субсідый.

Такія субсідыі прадастаўляюцца грамадзянам і сем'ям адрасна пры ўмове, што штомесячная сума камунальных плацяжоў перавышае 20 працэнтаў іх сярэднямесячнага сукупнага даходу ў горадзе і 15 працэнтаў - у сельскай мясцовасці.

Акрамя таго, указам прадастаўлена права мясцовым органам улады кампенсаваць за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў расходы арганізацый, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду, на электраэнергію, што спажываецца на асвятленне дапаможных памяшканняў і работу абсталявання, у тым ліку ліфтаў, у шматкватэрных жылых дамах, якія не пакрываюцца плацельшчыкамі жыллёва-камунальных паслуг.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі