Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 верасня 2022, 20:06

Указам Прэзідэнта пашыраны паўнамоцтвы мясцовых улад па распараджэнні маёмасцю

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 330 "Аб распараджэнні маёмасцю". Дакумент прыняты ў мэтах удасканалення адносін па распараджэнні маёмасцю, пашырэння паўнамоцтваў рэспубліканскіх і мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання, спрашчэння парадку ўключэння маёмасці, якая не выкарыстоўваецца, у гаспадарчы абарот. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Указ прадугледжвае перадачу паўнамоцтваў па распараджэнні маёмасцю ад Савета Міністраў дзяржаўным органам і арганізацыям, ад аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама мясцовым раённым (гарадскім) выканаўчым камітэтам. Таксама пашыраюцца паўнамоцтвы мясцовых Саветаў дэпутатаў па ўключэнні ў гаспадарчы абарот маёмасці, якая не выкарыстоўваецца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі