Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 ліпеня 2021, 11:12

Удзельнікі экспедыцыі на Эверэст уручылі Лукашэнку беларускі сцяг, які пабываў на самай высокай кропцы планеты

3 ліпеня, Смалявіцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Удзельнікі экспедыцыі на Эверэст сёння ў час урачыстага мерапрыемства ля мемарыяльнага комплексу "Курган Славы" ўручылі Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку Дзяржаўны флаг і копію Сцяга Перамогі, якія былі ўзняты імі на самую высокую кропку планеты, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта, напэўна, сёння будзе асноўнай святыняй у Палацы Незалежнасці", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ганарыцца камандай альпіністаў, як і беларускімі ўдзельнікамі антарктычнай экспедыцыі. Кіраўнік дзяржавы лічыць, што іх неабходна прадставіць да ўзнагарод.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі