Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 снежня 2019, 19:55

Удасканальваецца дзяржрэгуляванне ў галіне абароны інфармацыі

10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 449 "Аб удасканаленні дзяржаўнага рэгулявання ў галіне абароны інфармацыі", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакумент распрацаваны ў мэтах актуалізацыі прававых асноў тэхнічнай і крыптаграфічнай абароны інфармацыі, стварэння эфектыўнай нарматыўнай прававой базы для аднясення аб'ектаў інфарматызацыі да крытычна важных, забеспячэння кіберустойлівасці крытычна важных аб'ектаў інфарматызацыі (КВАІ), інфармацыйных сістэм, прадухілення дэструктыўных інфармацыйных уздзеянняў і іншых інфармацыйных пагроз. Указ накіраваны на далейшую рэалізацыю палажэнняў Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і ўзаемазвязаны з Канцэпцыяй інфармацыйнай бяспекі.

Ва ўказе актуалізаваны асноўныя патрабаванні па забеспячэнні тэхнічнай і крыптаграфічнай абароны інфармацыі, удакладняюцца паўнамоцтвы дзяржаўных органаў, а таксама правы і абавязкі ўладальнікаў (уласнікаў) інфармацыйных сістэм і КВАІ. Акрамя таго, скарэкціраваны галіновыя крытэрыі аднясення аб'ектаў інфарматызацыі да крытычна важных. Гэта мера дасць магчымасць дадаткова ўключыць у Дзяржаўны рэестр крытычна важных аб'ектаў інфарматызацыі шэраг аб'ектаў паліўна-энергетычнага комплексу, прамысловага і фінансавага сектараў, сферы транспарту і камунікацый, ЖКГ, аховы здароўя і адукацыі.

Рэалізацыя мер, прадугледжаных ва ўказе, дасць магчымасць дзяржаве павялічыць бяспеку і надзейнасць інфармацыйна-камунікацыйных сетак і інфармацыйных сістэм.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі