Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 верасня 2021, 10:15

Уборачная на кантролі нават у Дзень ведаў - Лукашэнка пачаў візіт у Бабруйск з даклада губернатара

1 верасня, Бабруйск /Кар. БЕЛТА/. Ход уборачнай кампаніі і асенніх палявых работ знаходзіцца на кантролі Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі нават у Дзень ведаў. Пасля прыбыцця ў Бабруйск, дзе адкрываецца новая школа, кіраўнік дзяржавы заслухаў даклад старшыні Магілёўскага аблвыканкама Леаніда Зайца, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уборка каласавых збожжавых завершана. Цяпер галоўная задача аграрыяў - падрыхтавацца да ўборкі кукурузы, звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

"Наша галоўная задача цяпер - падрыхтавацца да ўборкі кукурузы. Каб пазбегнуць дэфіцыту зерня ў гэтым годзе і не закупляць на баку. Не праблема закупіць, але для гэтага ж грошы патрэбны", - паставіў задачу Аляксандр Лукашэнка.

Ён цікавіўся і іншымі аспектамі ў развіцці сельскай гаспадаркі рэгіёна. У тым ліку размова ішла аб сяўбе азімых, забяспечанасці мінеральнымі ўгнаеннямі, палівам.

Адносна апошняга пытання кіраўнік дзяржавы даў даручэнні пры неабходнасці прадумаць дадатковыя меры на ўзроўні ўрада. "Трэба сабрацца ва ўрадзе і падумаць з банкамі, як іх (сельгасарганізацыі Магілёўскай вобласці. - Заўвага БЕЛТА) пракрэдытаваць на нейкі прамежак часу. Але грошы павінны шукаць у сябе", - папярэдзіў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі