Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 красавіка 2022, 12:42

"Убярыце ўсякае пасрэдніцтва". Лукашэнка запатрабаваў наладзіць прамыя пастаўкі лякарстваў і медвырабаў

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў наладзіць у сферы аховы здароўя прамыя пастаўкі лякарстваў і медыцынскіх вырабаў і пазбавіцца ад усякага пасрэдніцтва ў гэтай сферы, каб не дапускаць карупцыйных праяў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з міністрам аховы здароўя Дзмітрыем Піневічам, генеральным пракурорам Андрэем Шведам і старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Іванам Тэртэлем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы павінны трымаць гэтыя пытанні (паставак і выкарыстання лякарстваў і медыцынскіх вырабаў. - Заўвага БЕЛТА) пад кантролем. А каб яны былі пад кантролем, я ўжо тысячу разоў гаварыў: убярыце ўсякае пасрэдніцтва. Закупляйце непасрэдна лякарствы і медыцынскія вырабы. Гэта можна рабіць нават у санкцыйны перыяд", - паставіў задачу беларускі лідар.

"Чаму мы ў дастатковай колькасці не праводзілі рэкламную кампанію для людзей, якія сустаў мяняюць або яшчэ нешта, і не завозілі гэтыя няшчасныя імпартныя запчасткі для чалавечага арганізма па лініі дзяржавы?" - задаў слушнае пытанне Аляксандр Лукашэнка. На яго думку, арганізаваць такія пастаўкі нескладана, затое гэта дасць магчымасць пацыентам па жаданні выбраць імпартныя вырабы і пры гэтым не створыць перадумоў для карупцыі. "Калі нехта хоча, лічыць, што айчыннае - гэта няякаснае, купляйце. Яны ж куплялі, толькі плацілі вельмі дорага, таму што хабары ўваходзілі ў цану гэтага тавару", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі